Падпіска Okko
Падпіска Okko – гэта доступ да аднаго з найбуйнейшых расійскіх анлайн-кінатэатраў.
У падпісцы вы знойдзеце расійскае і сусветнае кіно, серыялы, дзіцячы раздзел, відэаматэрыялы навуковай і адукацыйнай тэматыкі, канцэрты і кулінарныя ўрокі, анлайн-трэніроўкі, калекцыю фільмаў у Ultra HD 4К, і многае іншае.
Як падключыцца?
- Падключыце паслугу ў дадатку «Мой Белтэлекам», кабінеце карыстальніка, сэрвісных цэнтрах.
- Актывуйце падпіску Okko. Актываваць
Якія перавагі?
- Каля 90 000 фільмаў, серыялаў і мультфільмаў і іншых відэаматэрыялаў;
- Праекты ўласнай вытворчасці Okko;
- Пяць профіляў у адной падпісцы. У кожнага профіля свае рэкамендацыі і гісторыя праглядаў;
- Прагляд без доступу да інтэрнэту;
- Для ажыццяўлення штомесячнай платы не патрэбна прывязка да крэдытнай ці аплатнай карты. Аплата спісваецца з асабовага рахунка асноўнай паслугі РУП «Белтэлекам». Папоўніць асабовы рахунак можна любым даступным спосабам;
- Усім новым абанентам, якія падключыліся да падпіскі Okko, прадастаўляецца промаперыяд на працягу 30 каляндарных дзён з моманту падключэння па кошце 0,1 руб.
Тарыфныя планы, у дапаўненне да якіх можна падключыць падпіску Okko:
- тарыфныя планы доступу ў сетку Інтэрнэт;
- усе актуальныя пакеты паслуг лінеек «ЯСНА» і «Сямейны».
Колькі каштуе?
Тарыфы на паслугі па доступе да сэрвісных платформ іншых кампаній, якія аказваюцца фізічным асобам (акрамя індывідуальных прадпрымальнікаў) | ||
Уводзяцца з 1 студзеня 2025 года | ||
№ п/п | Найменне паслуг | Тарыф з улікам падатку на дабаўленую вартасць, рублёў |
1. | Доступ да падпіскі Okko, у суткі | 0,261 |