Памятаем мінулае-упэўнена ідзем у будучыню!

У Брэсцкім філіяле РУП "Белтэлекам" адбылася сустрэча "Памятаем мінулае-упэўнена ідзем у будучыню!", удзельнікамі якой сталі кіраўнікі філіяла, актывісты прафсаюзнага, ветэранскага і моладзевага рухаў прадпрыемства. У сустрэчы прынялі ўдзел дырэктар Брэсцкага філіяла РУП "Белтэлекам" Аляксандр Кенда, намеснік дырэктара па тэхнічных пытаннях Генадзь Говін і старшыня пярвічнай прафсаюзнай арганізацыі Ганна Лукашэвіч.

У фокусе ўвагі ўдзельнікаў мерапрыемства былі пытанні электаральнай кампаніі, рэалізацыі маладзёжнай палітыкі на прадпрыемстве, падтрымка ветэранаў сувязі, узаемадзеянне моладзі і ветэранаў з мэтай захавання гістарычнай памяці.

Жывы і цікавы дыялог паміж кіраўнікамі і маладымі спецыялістамі паказаў зацікаўленасць моладзі ў сваёй працы і вялікае жаданне быць карыснымі прадпрыемству і грамадству ў цэлым. Яркай старонкай сустрэчы сталі выступленні Старшыні маладзёжнага савета ППА Дар'і Плячко і ветэрана сувязі Царыка Сцяпана Адамавіча. Сцяпан Адамавіч падзяліўся ўспамінамі пра памятныя падзеі працы на прадпрыемстве і падарыў прысутным аўтарскія вершы пра сувязістаў.

У сустрэчы прыняла ўдзел сакратар Ленінскага РК ГА "БРСМ" г.Брэста Вікторыя Ходзіна, якая пазнаёміла з асаблівасцямі электаральнай кампаніі.

У завяршэнні сустрэчы ўсе яе ўдзельнікі змаглі атрымаць асалоду ад выдатнага канцэрта народнага хору "Вербніца" Брэсцкага філіяла РУП "Белтэлекам" - адзінага ў галіне сувязі самадзейнага калектыву, які мае званне "Народны".


Source URL: https://beltelecom.by/news/affiliates/brest/pamyataem-minulae-upeunena-idzem-u-buduchynyu