У сэрвісных цэнтрах "Белтэлекам" Гомельскай вобласці падарункі для абанентаў!
Новы год-чароўны час. Усё вакол зменьваецца, зіхаціць. І людзі становяцца дабрэй, памяркоўней, і напэўна нават больш шчаслівым. У паветры так і адчуваецца хваляванне і чаканне цуду. Бо ўсе мы з дзяцінства любім гэтае зімовае свята. Марозная свежасць, прыгожыя ўзоры на шкле, прыбраная пухнатая елка, мандарыны і пах ігліцы. І вядома ж падарункі і добрыя пажаданні на Новы год.
А ў сэрвісных цэнтрах "Белтэлекам" Гомельскай вобласці Дзед Мароз і Снягурка віншуюць абанентаў і дораць ім памятныя сувеніры ад кампаніі!
Чакаем вас у сэрвісных цэнтрах "Белтэлекам"!