Упершыню ў Беларусі: «Белтэлекам» адкрывае доступ да анлайн-кінатэатра Wink
Вядучы тэлекамунікацыйны аператар Беларусі "Белтэлекам" і адзін з найбуйнейшых расійскіх анлайн-кінатэатраў Wink заключылі пагадненне аб супрацоўніцтве. Пачынаючы з сённяшняга дня абанентам кампаніі «Белтэлекам» даступны больш за 35 000 фільмаў і серыялаў з бібліятэкі Wink, у тым ліку праекты лінейкі Wink Originals: «Слова пацана. Кроў на асфальце», «Камбінацыя», «ГДР», «Фішэр» і іншыя.
«Мы рады абвясціць аб запуску партнёрскай праграмы з анлайн-кінатэатрам Wink. "Белтэлекам" першым у краіне адкрывае для сваіх абанентаў доступ да шырокай калекцыі фільмаў і серыялаў, у тым ліку эксклюзіўны кантэнт Wink Originals. Гэта важная падзея і для кампаніі, і для нашых карыстальнікаў: мы пашыраем гарызонты супрацоўніцтва з найбуйнейшымі медыясэрвісамі, каб прапанаваць кліентам самы разнастайны, цікавы і якасны кантэнт», – адзначыў генеральны дырэктар РУП «Белтэлекам» Аляксей Івашкін.
«У Расіі Wink развіваецца не толькі як анлайн-кінатэатр, але і як экасістэма забаў. Цяпер абанентам вядучага аператара сувязі Беларусі сталі даступныя якасныя фільмы і серыялы, але ў будучым мы плануем пашырыць лінейку прапанаваных прадуктаў. Вельмі радыя выхаду на беларускі рынак і працягнем рухацца ў міжнародным кірунку», - падкрэсліў генеральны дырэктар анлайн-кінатэатра Wink Антон Валадзькін.
Аформіць падпіску на анлайн-кінатэатр могуць абаненты «Белтэлекам», якія карыстаюцца паслугамі доступу ў інтэрнэт або пакетамі паслуг «ЯСНА» і «Сямейны».
Падключыцца можна ў мабільным дадатку "Мой Белтэлекам", кабінеце карыстальніка на сайце або ў сэрвісным цэнтры "Белтэлекам". Пасля гэтага карыстачы атрымаюць доступ да асабістага кабінета ў прыкладанні Wink і магчымасць наладжваць да пяці профіляў з персанальнымі рэкамендацыямі, а таксама загружаць кантэнт для прагляду афлайн.
Новыя абаненты «Белтэлекам» змогуць пратэставаць промападпіску - 30 дзён бясплатна! Пасля заканчэння промаперыяду кошт падпіскі Wink складзе 6,90 руб. у месяц.
Даведайцеся падрабязнасці па кругласутачным нумары 123 ці ў сэрвісных цэнтрах «Белтэлекам».
Wink.ru - адзін з найбуйнейшых расійскіх анлайн-кінатэатраў з 11,7 млн падпісчыкаў, які прапануе выдатную калекцыю кіно, серыялаў, мультфільмаў і іншага кантэнту на любы густ.
Wink.ru выпускае арыгінальныя серыялы-падзеі для самай рознай аўдыторыі. У лінейцы Wink Originals больш за 40 праектаў, сярод якіх такія хіты, як «Слова пацана. Кроў на асфальце», «Фішар», «Бібліятэкар», «Плакса» ды іншыя. З пачатку 2024 года ў анлайн-кінатэатры выйшлі арыгінальныя серыялы "ГДР", "Няверныя", "Я ведаю, хто цябе забіў" і "Чыстыя", у мінулым годзе Wink.ru таксама прадставіў эксклюзівы "Цікаўная Варвара" і "Камбінацыя".