Заўсёды на сувязі: «Белтэлекам» запускае паслугу «Крэдыт даверу»

У адказ на шматлікія пажаданні абанентаў "Белтэлекам" прадстаўляе новую паслугу - "Крэдыт даверу".

Цяпер нават з адмоўным балансам можна заставацца на сувязі і карыстацца паслугамі кампаніі ў межах ліміту запазычанасці да мінусу 80 рублёў.

"Крэдыт даверу" даступны фізічным асобам, якія з'яўляюцца абанентамі паслуг з авансавай формай аплаты:

  • доступ у сетку Інтэрнэт byfly на тарыфных планах са хуткасцю 200 Мбіт/с і вышэй;
  • "Відэакантроль" на тарыфных планах "Відэакантроль Дом" і "Відэакантроль Дом лайт";
  • пакеты паслуг на тарыфных планах з хуткасцю перадачы даных на прыём 200 Мбіт/с і больш або на тарыфных планах з хуткасцю перадачы даных на прыём 100 Мбіт/с з дадатковымі паслугамі і сэрвісамі (доступ да анлайн-кінатэатраў, «Відэакантроль», «Разумны дом »).

Блакаванне паслуг ажыццяўляецца пры дасягненні баланса ў мінус 80 рублёў. Пасля папаўнення рахунку да станоўчага значэння абаненты зноў змогуць карыстацца паслугамі сувязі без абмежаванняў.

Падлучыць "Крэдыт даверу" вельмі проста: у сэрвісных цэнтрах, кабінеце карыстальніка або дадатку "Мой Белтэлекам". Кошт - 1 рубель у месяц. Падрабязная кансультацыя - па нумары 123.

Мы цэнім час нашых кліентаў і даем магчымасць карыстацца паслугамі, нават калі баланс рахунку сышоў у мінус.

Заўсёды заставайцеся на сувязі з "Белтэлекам"!


Source URL: https://beltelecom.by/news/affiliates/mgts/zausyody-na-suvyazi-beltelekam-zapuskae-paslugu-kredyt-daveru