Заўсёды на сувязі: паслуга "Крэдыт даверу"!

У адказ на шматлікія пажаданні абанентаў "Белтэлекам" прадстаўляе новую паслугу - "Крэдыт даверу".

Цяпер нават з адмоўным балансам можна заставацца на сувязі і карыстацца паслугамі кампаніі ў межах ліміту запазычанасці да мінус 80 рублёў.

"Крэдыт даверу" даступны фізічным асобам, якія з'яўляюцца абанентамі паслуг з авансавай формай аплаты*.

Падключыць "Крэдыт даверу" вельмі проста:

- у сэрвісных цэнтрах;

- у кабінеце карыстальніка;

- у дадатку "Мой Белтэлекам".

Кошт-1 рубель у месяц. 

Заўсёды заставайцеся на сувязі з "Белтэлекам"!

*Чытайце падрабязней па спасылцы.


Source URL: https://beltelecom.by/news/affiliates/gomel/zausyody-na-suvyazi-pasluga-kredyt-daveru