ZALA прапануе новы тэлеканал

Паважаныя абаненты!

З 3 лютага 2025 года ў пашыраных і базавых пакетах ZALA IPTV, у базавым пакеце «Канапа ТБ» SMART ZALA на 54 кнопцы пачалася трансляцыя тэставага тэлеканала "viju TV1000 Драма".

Тэлеканал "viju TV1000 Драма" запрашае ў свет пяшчотных прызнанняў, пачуццяў і прыгод. Кожны дзень тут ажываюць магія рамантыкі і зачаравальныя гісторыі кахання, натхнёныя культурнымі традыцыямі Бразіліі, Партугаліі, Турцыі, Карэі, Кітая і Аргенціны. Серыялы на «viju TV1000 Драма» падораць гледачам рамантычны настрой.

Трансляцыя тэставых тэлеканалаў Women's Magazine і Dorama спыняецца.


Source URL: https://beltelecom.by/news/main/zala-prapanue-novy-telekanal-0