Больш пазнавальнага кантэнту! ZALA прапануе новыя тэлеканалы
Тэлеканалы «viju TV1000 Драма» і «Невядомая планета» пачалі свае трансляцыі.
Тэлеканал «viju TV1000 Драма» запрашае ў свет пяшчотных прызнанняў, пачуццяў і прыгод. Кожны дзень тут ажываюць магія рамантыкі і зачаравальныя гісторыі кахання, натхнёныя культурнымі традыцыямі Бразіліі, Партугаліі, Турцыі, Карэі, Кітая і Аргенціны. Серыялы на «viju TV1000 Драма» падораць гледачам рамантычны настрой.
Глядзіце «viju TV1000 Драма» у пашыраных і базавых пакетах ZALA IPTV, у базавым пакеце «Канапа ТБ» SMART ZALA на кнопцы 54.
«Невядомая планета» - гэта навукова-папулярны тэлеканал, які прапануе пазнавальныя, адукацыйныя і дакументальныя фільмы. У эфіры - шмат аўтарскіх праектаў аб далёкіх краінах і загадкавых кутках планеты. Канал расказвае пра загадкі прыроды і гісторыю, звышздольнасці чалавека, тэхналогіі здароўя, тэорыю мастацтваў і многае іншае.
Глядзіце тэлеканал «Невядомая планета» у дадатковым пакеце «Пазнавальны», пашыраных пакетах ZALA IPTV, а таксама ў базавым пакеце «Канапа ТБ» SMART ZALA на кнопцы 135.
Падрабязней пра ТБ пакеты і тарыфы на сайце zala.by.
Прыемнага прагляду!