Гомельскі філіял прыняў удзел у праекце "Прафарыентацыйныя экскурсіі - прафесіі нашых бацькоў"

У рамках праекта Гомельскі філіял РУП "Белтэлекам" запрасіў навучэнцаў ДУА "Сярэдняя школа №43 г.Гомеля" на аглядную экскурсію. 

Экскурсія пачалася з абавязковага інструктажу па тэхніцы бяспекі на прадпрыемстве. 

Вучнi наведалі музей, які захоўвае ўсю гісторыю стварэння сувязі, вялікая колькасць тэлефонных апаратаў і тэхнікі, з дапамогай якой людзі перадавалі інфармацыю і размаўлялі ў розныя часы. 

Навучэнцы ўбачылі абсталяванне ХХ і XXI стагоддзяў, якое забяспечвае паслугамі сувязі Гомельскую вобласць (доступ у Інтэрнэт, тэлебачанне, тэлефанія, іншыя сэрвісы). 

Наведаўшы сэрвісны цэнтр і паўдзельнічаўшы ў падрыхтаванай супрацоўнікамі прадпрыемства тэматычнай віктарыне, школьнікі атрымалі зарад добрых эмоцый і прыемныя прызы. 

У канцы экскурсіі дзецям уручылі прафарыентацыйныя брашуры з установамі адукацыі сувязі нашай краіны.


Source URL: https://beltelecom.by/news/affiliates/gomel/gomelski-filiyal-prynyau-udzel-u-praekce-prafaryentacyynyya-ekskursii