Адзіны Дзень інфармавання ў Віцебскім філіяле "Белтэлекам"

Сёння, 20 лютага ў канферэнц-зале філіяла ў фармаце відэа-аўдыё-канферэнцыі і ў фармаце адкрытага дыялогу ў падраздзяленнях перад калектывамі прадпрыемства асвятляецца тэма:
"Вынікі пяцігодкі як аснова стратэгіі паспяховага развіцця нашай краіны"
З асвятленнем тэмы адзінага дня інфармавання запрошаны кандыдат эканамічных навук, кіраўнік Цэнтра інавацыйнай і інвестыцыйнай палітыкі Інстытута эканомікі НАН Беларусі Праснякова Алена Уладзіміраўна.
Дадаткова, з тэмай " Да Міжнароднага дня роднай мовы: Не толькі думаць, дыхаць трэба на мове роднай» запрошаны старшы выкладчык Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта Радзевіч Аляксандр Аляксандравіч.
Кожны з нас можа з упэўненасцю канстатаваць: ва ўмовах непрадказальнасці сучасных геапалітычных працэсаў і санкцыйнага ціску наша краіна не проста выстаяла, але і стала мацнейшай.
Падчас выступу на пасяджэнні сёмага Усебеларускага народнага сходу 24 красавіка 2024 г. Кіраўнік дзяржавы А. Р. Лукашэнка адзначыў, што «Мы ніколі яшчэ так не жылі добра, як цяпер!». Безумоўным аргументам на карысць гэтага тэзіса з'яўляецца тое, што беларуская эканоміка дэманструе ўстойлівы рост і стабільнасць.


Source URL: https://beltelecom.by/news/affiliates/vitebsk/adziny-dzen-infarmavannya-u-vicebskim-filiyale-beltelekam-3