Рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства электрасувязі «Белтэлекам» - вядучая тэлекамунікацыйная кампанія з шматгадовай гісторыяй, персанал якой забяспечвае і развівае важныя для дзяржавы, грамадства, прыватных і карпаратыўных кліентаў тэхналогіі сувязі. У сваёй дзейнасці прадпрыемства робіць стаўку на актыўную палітыку пашырэння і паляпшэння паслуг электрасувязі. Кампанія дынамічна развіваецца і займае лідзіруючую пазіцыю на тэлекамунікацыйным рынку Рэспублікі Беларусь, з'яўляючыся найбуйнейшым аператарам электрасувязі на тэрыторыі нашай краіны.«Белтэлекам» быў створаны 3 ліпеня 1995 года як Рэспубліканскае дзяржаўнае аб'яднанне. 1 жніўня 2004 года кампанія прайшла пераўтварэнне ў Рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства электрасувязі. Абласныя ўнітарныя прадпрыемствы электрасувязі, а таксама УП «Мінская гарадская тэлефонная сетка», УП «Міжгародняя сувязь», УП «Мінская тэлефонна-тэлеграфная станцыя» былі рэарганізаваны ў філіялы РУП «Белтэлекам» шляхам далучэння.Сёння кампанія «Белтэлекам» уключае ў сябе 9 філіялаў і 3 вытворчасці ў складзе галаўнога структурнага падраздзялення прадпрыемства.Філіялы «Белтэлекам»Брэсцкі філіялВіцебскі філіялГомельскі філіялГродзенскі філіялМагілёўскі філіялМінскі філіялфіліял «Мінская гарадская тэлефонная сетка»філіял «Радыё, тэлебачанне і сувязь»філіял «Падсобная сельская гаспадарка»Міжнародны цэнтр камутацыіВытворчасці ў складзе галаўнога структурнага падраздзялення:Інфармацыйна-разліковы цэнтрВытворчасць Мінская тэлефонна-тэлеграфная станцыяМісія кампаніі «Белтэлекам» - аб'ядноўваць людзей, даючы свабоду зносін і атрымання інфармацыі.Брэнд-партфель кампаніі складаецца з брэнда «Белтэлекам», якім прадстаўлена галасавая сувязь, перадача даных, хостынг і шэраг іншых паслуг, а таксама брэндаў byfly (высакахуткасны доступ у Інтэрнэт), ZALA (інтэрактыўнае, эфірнае і Інтэрнэт-тэлебачанне), ЯСНА (пакеты паслуг), «ЯСНАе TV». byflybyfly - гэта моцны і самастойны брэнд, у гандлёвым партфелі якога сабраны аптымальныя прапановы па доступе ў Інтэрнэт для карпаратыўнага і хатняга карыстання. Сёння byfly - гэта правадны і бесправадны доступ у сетку Інтэрнэт, які забяспечвае высокую хуткасць перадачы даных, камфортнае карыстанне паслугай дома і на працы. У залежнасці ад тэхналогіі падключэння абанентам гандлёвай маркі byfly даступныя хуткасці ад 3 да 500 Мбіт / с і вышэй. ZALAZALA - гэта брэнд, які аб'ядноўвае інтэрактыўнае, эфірнае і інтэрнэт-тэлебачанне ад РУП «Белтэлекам». Інтэрактыўнае ТБ дазваляе кіраваць тэлеканаламі - ставіць на паўзу, праглядаць перадачы, якія выйшлі ў эфір раней, знаёміцца з праграмай і многае іншае. Эфірнае тэлебачанне дае магчымасць глядзець тэлеканалы ў лічбавай якасці там, дзе раней гэта было тэхнічна немагчыма. А са SMART ZALA любімыя праграмы даступныя ўсюды, дзе ёсць Інтэрнэт. Лічбавая якасць, шырокі выбар каналаў, наяўнасць тэматычных пакетаў розных жанраў вызначылі поспех ZALA сярод тэлегледачоў. ЯСНАЯСНА - гэта брэнд, у рамках якога абанентам прапанаваны розныя наборы з некалькіх паслуг, неабходных сучаснаму чалавеку для камфорту і паўнавартасных зносін. У рамках брэнда фізічным асобам аказваюцца найбольш запатрабаваныя паслугі на базе сеткі абаненцкага доступу па тэхналогіі GPON (пасіўныя аптычныя сеткі). З выкарыстаннем гэтай тэхналогіі абанентам даступна падключэнне да сеткі інтэрнэт на хуткасці да 500 Мбіт/с, сучасныя паслугі тэлебачання і іншыя сэрвісы, якія патрабуюць высокай прапускной здольнасці. ЯСНАе ТV«ЯСНАе ТV» - кругласутачны тэлевізійны канал РУП «Белтэлекам» у фармаце Full HD. У кола інтарэсаў тэлеканала ўваходзіць прасоўванне брэндаў прадпрыемства, знаёмства аўдыторыі з светам телекома, інавацый і сучасных тэхналогій. «ЯСНАе ТV» прапануе кантэнт для ўсёй сям'і - рэйтынгавыя мастацкія фільмы, серыялы, спартыўныя трансляцыі, у тым ліку па кіберспорце. У сетцы вяшчання прадстаўлены і праграмы ўласнай вытворчасці. Видеоконтроль«Відэакантроль» ад РУП «Белтэлекам» - зручны спосаб забеспячэння бяспекі і аддаленага кантролю за любымі аб'ектамі, будзь гэта шматкватэрны жылы дом або прамысловае прадпрыемства. У рамках сэрвісу карыстальнік атрымлівае кругласутачны доступ да відэа з камер у рэжыме рэальнага часу або да запісаў з архіва, які захоўваецца на серверах «Белтэлекама» на працягу 30 сутак. Паслуга прапануецца пад ключ - ад стварэння індывідуальнага праекта да поўнай тэхнічнай рэалізацыі і эксплуатацыі. Evika!Evika! брэнд сеткі электразарадных станцый, якія працуюць на пераменным току. Evika! - гэта зразумелая кожнаму канцэпцыя - зараджацца проста, зручна і бяспечна. Станцыі будуць размяшчацца ў спальных раёнах, каля офісаў і бізнес-цэнтраў. Пакуль уладальнік працуе ці адпачывае - яго электракар зараджаецца. Брэнд Evika! дапамагае планаваць свой час і павышаць камфорт. BELTELECOMshop BELTELECOMshop - інтэрнэт-крама тавараў у растэрміноўку ад Белтэлекам. GPONGPON-тэхналогія з'яўляецца разнавіднасцю FTTH (оптыка да дома) і прадугледжвае давядзенне да кватэры абанента аптычнага валакна. Тым самым выключаюцца ўсе актыўныя прамежкавыя прылады (камутатары, маршрутызатары), што, несумненна, павышае якасць прадастаўлення сэрвісаў, а таксама стварае перадумовы для нарошчвання хуткасці да абанента да 1 Гбіт/с і больш. Пры гэтым абаненту ўсталёўваецца «разумная» прылада ONU, якая мае розныя інтэрфейсы (Ethernet, FXS, WiFi) для прадастаўлення разнастайных тэлекамунікацыйных паслуг - паслуг тэлефоннай сувязі на базе тэхналогіі IMS, інтэрактыўнага і інтэрнэт тэлебачання ZALA, паслуг доступу да сеткі інтэрнэт, ахоўнай сігналізацыі, дамафона, паслугі «Разумны дом».Адзін з галоўных індыкатараў поспеху і даверу да кампаніі - гэта колькасць абанентаў, якая ўвесь час расце. Мільёны абанентаў давяраюць РУП «Белтэлекам» як пастаўшчыку паслуг сувязі. Па шчыльнасці пранікнення шырокапалоснага доступу ў сетку інтэрнэт на 100 жыхароў Рэспубліка Беларусь выйшла на сярэднееўрапейскія паказчыкі.Скарыстацца сёння пунктамі доступу Wi-Fi ад «Белтэлекам» можна ў самых наведваемых месцах грамадскага карыстання большасці гарадоў Беларусі. Большая частка самых запатрабаваных хот-спотаў знаходзіцца ў будынках гасцініц, нацыянальным аэрапорце, спартыўных комплексах і санаторыях, на чыгуначных вакзалах, аўтавакзалах, кінатэатрах, гандлёвых і выставачных цэнтрах.Для зручнасці сваіх кліентаў «Белтэлекам» мае сетку сэрвісных цэнтраў на тэрыторыі ўсёй краіны.Зараз РУП «Белтэлекам» забяспечвае перадачу па каналах сувязі тэлевізійных і радыёвяшчальных праграм тэлерадыёкампаній, арганізоўвае падачу пазапланавых тэлевізійных перадач, «відэамастоў» і «відэаперагонаў» з месцаў правядзення мерапрыемстваў і іншых падзей, ажыццяўляе эфірную трансляцыю тэлевізійнага і гукавога вяшчання на тэрыторыі рэспублікі.Вынікі працы ў 2022 годзеДля калектыву кампаніі «Белтэлекам» год пачаўся з важнай падзеі – аператар атрымаў ліцэнзію на аказанне паслуг сотавай рухомай электрасувязі. Мабільная сувязь стала новым вектарам развіцця, які дасць магчымасць захоўваць інавацыйнасць. Ужо ў снежні прадпрыемства ўпершыню прапанавала пакет паслуг з выкарыстаннем тэхналогіі LTE, дзякуючы чаму абаненты змогуць карыстацца сучаснымі сервісамі там, дзе раней гэта было тэхнічна немагчыма.У 2022 годзе «Белтэлекам» працягваў мадэрнізацыю тэлекамунікацыйнай інфраструктуры са стварэннем сетак сувязі новага пакалення. Адмысловая ўвага надавалася развіццю надзейнай і даступнай сувязі ў самых падаленых кутках. Падыходам па валаконна-аптычным кабелі забяспечаны ўсе населеныя пункты, у якіх налічваецца больш за 100 хатніх гаспадарак і 75 працэнтаў населеных пунктаў з лікам хатніх гаспадарак ад 50 да 100.За мінулы год пабудавана 7,3 тыс. км валаконна-аптычных ліній сувязі, створана тэхнічная магчымасць для падключэння 164,4 тыс. абанентаў GPON. Агульная колькасць карыстальнікаў гэтай тэхналогіі перасягнула 2,9 млн. Да рэспубліканскай IMS-платформы на 1 студзеня 2023 года падключана 3,75 млн. абанентаў, што складае 93 працэнты агульнай абаненцкай базы прадпрыемства. Колькасць абанентаў шырокапалоснага доступу – 2,5 млн, тэлебачання ZALA – амаль 2,5 млн.Паспяхова развіваецца адзін з самых перспектыўных праектаў – «Відэакантроль». Летась колькасць устаноўленых камер дасягнула 100 тысяч. У снежні аператар падключыў 200-тысячнага абанента (хатняя гаспадарка), усяго за год падвоіўшы колькасць карыстальнікаў. Насельніцтва і карпаратыўныя кліенты ацанілі функцыянал паслугі, якая забяспечвае відэаманіторынг жылых дамоў і тэрыторый ці вытворчых аб'ектаў.Жыхары 12 беларускіх гарадоў карыстаюцца мабільным дадаткам «Мой горад», які акумулюе самыя папулярныя сэрвісы для канкрэтнага рэгіёну. Свае паслугі і бізнес на лічбавай пляцоўцы прадстаўляюць больш за 3 тысячы арганізацый: гэта дзяржаўныя органы, у тым ліку гарадскія адміністрацыі, установы адукацыі і аховы здароўя, аб'екты гандлю, культуры і вольнага часу.Распрацаваная лічбавая платформа атрымала далейшае развіццё: мабільны дадатак «Мой універсітэт» аблічбаваў асноўныя паслугі і сэрвісы для ВНУ. Пілотны праект рэалізаваны на базе Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта.Актыўна развіваецца напрамак рознічных продажаў. У 2022 годзе значна пашыраны асартымент тавараў, даступных для кліентаў кампаніі ў растэрміноўку. Цяпер на выгадных умовах у сэрвісных цэнтрах і на сайце shop.beltelecom.by можна набыць смартфоны, тэлевізары, робаты-пыласосы, кавамашыны і іншую тэхніку. За год колькасць ахвочых купіць тавары ў «Белтэлекаме» вырасла больш як у два разы.Тры гады споўнілася тэлеканалу «ЯСНАе ТV», які ўпэўнена ўтрымлівае пазіцыі ў ТОП-10 на платформе ZALA, якая аб'ядноўвае больш за 150 тэлеканалаў.Яркім завяршэннем года стала прэзентацыя новага перспектыўнага кірунку – сеткі электразарадных станцый пад гандлёвай маркай Evika. Прадстаўляючы новы брэнд у г. Пінску, аператар падкрэсліў, што «Белтэлекам» заўсёды побач, у буйных гарадах і невялікіх населеных пунктах, – з самымі сучаснымі і перадавымі рашэннямі.З гонарам адзначаем, што работа прадпрыемства атрымала высокую дзяржаўную ацэнку – «Белтэлекам» удастоены Прэміі Урада Рэспублікі Беларусь за дасягненні ў галіне якасці. Друк