У «Белтэлекаме» прайшоў адзіны дзень беларускай мовы | Белтелеком

У «Белтэлекаме» прайшоў адзіны дзень беларускай мовы

З мэтай абароны моўнай і культурнай разнастайнасці штогод 21 лютага праводзіцца Міжнародны дзень роднай мовы (заснаваны рашэннем 30-й сесіі Генеральнай канферэнцыі ЮНЭСКА ў лістападзе 1999 года і адзначаецца з 2000 года).

З гэтай нагоды ў РУП «Белтэлекам» у рамках адзінага дня беларускай мовы была арганізавана сустрэча супрацоўнікаў з кандыдатам філалагічных навук, этнакультуролагам Іванам Крукам. Ён правёў круглы стол па тэме «Традыцыі беларускага народа і сучаснасць».

Эксперт распавёў пра асаблівасці беларускай культуры, яе адрозненні ад іншых усходнеславянскіх культур. Іван Крук расказаў пра гісторыю ўзнікнення ўсім знаёмых абрадаў хрышчэння, вяселля, пахавання і г.д. З цікавасцю супрацоўнікі кампаніі паслухалі пра паходжанне многіх беларускіх прымавак і прыказак, задалі свае пытанні па тэме народных традыцый.

Асобна за круглым сталом была абмеркавана тэма беларускай мовы. Пагаварылі пра дыялекты, асаблівасці выкарыстання тых ці іншых слоў, а таксама спосабах пашырэння ўжывання роднай мовы на тэрыторыі краіны.

 

Об обеспечении безопасности сетевого трафика
Об оформлении первичных учетных документов
Мероприятия Года качества
Материалы по профилактике и противодействию киберпреступности
Работа в охранных зонах линий электросвязи
Портал рейтинговой оценки качества оказания услуг организациями РБ
Белорусская интегрированная сервисно-расчетная система
Информационное сообщение
Измерения, испытания, поверка и калибровка
28-й энергетический и экологический форум 2024
Год качества
Будьте внимательны на дорогах!
Конкурс логотип
Правовой форум Беларуси
Премия правительства 2021
РСМОБ
На другом берегу (2023)
Kaspersky
Портал Президента РБ
Национальный правовой интернет-портал РБ
Сайт Могилевского областного исполнительного комитета
Беларусь – энергоэффективная страна
novogodnaya_akciya