Міністр сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь Канстанцін Канстанцінавіч Шульган сустрэўся з калектывам Смаргонскага занальнага вузла электрасувязі Гродзенскага філіяла "Белтэлекам". | Белтелеком

Міністр сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь Канстанцін Канстанцінавіч Шульган сустрэўся з калектывам Смаргонскага занальнага вузла электрасувязі Гродзенскага філіяла "Белтэлекам".

Міністр сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь Канстанцін Канстанцінавіч Шульган, 24 лістапада, сустрэўся з працоўным калектывам Смаргонскага занальнага вузла электрасувязі Гродзенскага філіяла "Белтэлекам".

На сустрэчы прысутнічалі: Наталля Анатольеўна Аляшкевіч-памочнік Міністра сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь, Аляксандр Іванавіч Сянчыла – намеснік дырэктар па тэхнічных пытаннях Гродзенскага філіяла «Белтэлекам», Аляксандр Станіслававіч Нікадон – начальнік Смаргонскага занальнага вузла электрасувязі Гродзенскага філіяла «Белтэлекам» і працоўны калектыў .

З дакладам аб рабоце Смаргонскага занальнага вузла электрасувязі выступіў начальнік Аляксандр Нікадон. У сваім выступе ён распавёў аб дасягнутых эканамічных паказчыках, камерцыйнай дзейнасці за 9 месяцаў 2023 і дальнеших планах работы на 4 квартал бягучага года.

Падчас сустрэчы адбыўся дыялог Канстанціна Канстанцінавіча і Аляксандра Станіслававіча. Канстанцін Канстанцінавіч задаў пытанне аб перспектывах укаранення новых і існуючых паслуг электрасувязі. Надаўшы асаблівую ўвагу паслугам відэакантроль, Мой горад, а таксама пытанню рэалізацыі тавараў у растэрміноўку. Таксама была закранута тэма аб працаўладкаванні маладых спецыялістаў.

 

Аляксандр Станіслававіч канструктыўна з эканамічнымі абгрунтаваннямі адказаў на пытанні Міністра сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь. Варта адзначыць, што ў Смаргонскім раёне паслугамі Белтэлекама карыстаюцца каля 49 тысяч абанентаў тэлефаніі, каля 65 тысяч абанентаў высакахуткаснага Інтэрнэт byfly і абанентаў лічбавага інтэрактыўнага тэлебачання «ZALA» і больш за 12 тысяч абанентаў пакетаў паслуг «ЯСНА». Сустрэча з калектывам прайшла ў адкрытым дыялогу, у сяброўскай і дзелавой атмасферы.

Па традыцыі ў заключэнні сустрэчы, Канстанціну Канстанцінавічу, было зададзена пытанне-якая падзея ў яго жыцці з'яўляецца для яго найбольш значным? Канстанцін Канстанцінавіч адказаў, што самая значная падзея ў яго жыцці-гэта прызначэнне яго на пасаду Міністра сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь. Дадаўшы, што ён з задавальненнем і радасцю ходзіць на сваю працу.

Сустрэчы з працоўнымі калектывамі-гэта эфектыўная форма зносін з людзьмі, гэта не проста сустрэчы, але і разуменне, як працуе прадпрыемства, як выконваюцца даведзеныя паказчыкі, як вырашаюцца сацыяльныя пытанні ў калектыве, якія тут умовы працы і заработная плата.

Об обеспечении безопасности сетевого трафика
Об оформлении первичных учетных документов
Мероприятия Года качества
Материалы по профилактике и противодействию киберпреступности
Работа в охранных зонах линий электросвязи
Портал рейтинговой оценки качества оказания услуг организациями РБ
Белорусская интегрированная сервисно-расчетная система
Информационное сообщение
Измерения, испытания, поверка и калибровка
28-й энергетический и экологический форум 2024
Год качества
Будьте внимательны на дорогах!
Конкурс логотип
Правовой форум Беларуси
Премия правительства 2021
РСМОБ
На другом берегу (2023)
Kaspersky
Портал Президента РБ
Национальный правовой интернет-портал РБ
Сайт Могилевского областного исполнительного комитета
Беларусь – энергоэффективная страна
novogodnaya_akciya