11 красавіка - Міжнародны дзень вызвалення вязняў фашысцкіх канцлагераў | Белтелеком

11 красавіка - Міжнародны дзень вызвалення вязняў фашысцкіх канцлагераў

11 красавіка ва ўсім свеце адзначаецца Міжнародны дзень вызвалення вязняў фашысцкіх канцлагераў. Ён усталяваны ў памяць аб міжнародным паўстанні ў Бухенвальдзе. У гэты дзень у 1945 годзе вязні захапілі канцлагер і ўтрымлівалі яго да прыходу саюзных войскаў.

Асвенцым, Заксенхаўзен, Дахаў, Равенсбрук, Майданэк, Трэблінка - гэтыя і многія іншыя месцы на карце Еўропы былі ператвораныя ў гады Другой сусветнай вайны ў жудасную смерць, прылады масавага фізічнага знішчэння людзей.

Толькі на тэрыторыі Беларусі было больш за 260 канцлагераў. Найбуйнейшыя з іх знаходзіліся ў Мінску - у раёнах Нямігі і Трасцянцы, а таксама ў Азарычах, Гомелі, Полацку, Бабруйску. У іх загінула больш за 1,4 мільёна чалавек.

Сёння ў сталіцы Беларусі - горадзе Мінску - праходзяць мітынгі і ўскладанні кветак да мемарыяльных комплексаў "Шталаг 352", "Трасцянец" і іншых месцаў, дзе ў гады Вялікай Айчыннай вайны нямецка-фашысцкія акупанты масава знішчалі  людзей.

У гарадскім мітынгу і цырымоніі ўскладання кветак у комплексе «Трасцянец» таксама прынялі ўдзел супрацоўнікі Мінскага філіяла «Белтэлекама».

Ушануем, каб памятаць!

Об обеспечении безопасности сетевого трафика
Об оформлении первичных учетных документов
Мероприятия Года качества
Материалы по профилактике и противодействию киберпреступности
Работа в охранных зонах линий электросвязи
Портал рейтинговой оценки качества оказания услуг организациями РБ
Белорусская интегрированная сервисно-расчетная система
Информационное сообщение
Измерения, испытания, поверка и калибровка
28-й энергетический и экологический форум 2024
Год качества
Будьте внимательны на дорогах!
Конкурс логотип
Правовой форум Беларуси
Премия правительства 2021
РСМОБ
На другом берегу (2023)
Kaspersky
Портал Президента РБ
Национальный правовой интернет-портал РБ
Сайт Могилевского областного исполнительного комитета
Беларусь – энергоэффективная страна
novogodnaya_akciya