Упершыню ў Беларусі: «Белтэлекам» адкрывае доступ да анлайн-кінатэатра Wink | Белтелеком

Упершыню ў Беларусі: «Белтэлекам» адкрывае доступ да анлайн-кінатэатра Wink

Вядучы тэлекамунікацыйны аператар Беларусі "Белтэлекам" і адзін з найбуйнейшых расійскіх анлайн-кінатэатраў Wink заключылі пагадненне аб супрацоўніцтве.

Пачынаючы з сённяшняга дня абанентам кампаніі «Белтэлекам» даступны больш за 35 000 фільмаў і серыялаў з бібліятэкі Wink, у тым ліку праекты лінейкі Wink Originals: «Слова пацана. Кроў на асфальце», «Камбінацыя», «ГДР», «Фішэр» і іншыя.

«Мы рады абвясціць аб запуску партнёрскай праграмы з анлайн-кінатэатрам Wink. "Белтэлекам" першым у краіне адкрывае для сваіх абанентаў доступ да шырокай калекцыі фільмаў і серыялаў, у тым ліку эксклюзіўны кантэнт Wink Originals. Гэта важная падзея і для кампаніі, і для нашых карыстальнікаў: мы пашыраем гарызонты супрацоўніцтва з найбуйнейшымі медыясэрвісамі, каб прапанаваць кліентам самы разнастайны, цікавы і якасны кантэнт», – адзначыў генеральны дырэктар РУП «Белтэлекам» Аляксей Івашкін.

«У Расіі Wink развіваецца не толькі як анлайн-кінатэатр, але і як экасістэма забаў. Цяпер абанентам вядучага аператара сувязі Беларусі сталі даступныя якасныя фільмы і серыялы, але ў будучым мы плануем пашырыць лінейку прапанаваных прадуктаў. Вельмі радыя выхаду на беларускі рынак і працягнем рухацца ў міжнародным кірунку», - падкрэсліў генеральны дырэктар анлайн-кінатэатра Wink Антон Валодзькін.

Перавагі Wink:

  • да 5 персанальных профіляў для ўсёй сям'і!
  • магчымасць загрузкі фільмаў для прагляду афлайн!

Аформіць падпіску на анлайн-кінатэатр могуць абаненты «Белтэлекам», якія карыстаюцца паслугамі доступу ў інтэрнэт або пакетамі паслуг «ЯСНА» і «Сямейны».

Падключыцца вельмі проста:

  • у мабільным дадатку «Мой Белтэлекам»
  • у кабінеце карыстальніка на сайце
  • у сэрвісным цэнтры «Белтэлекам»

Новыя абаненты «Белтэлекам» змогуць пратэставаць промападпіску - 30 дзён бясплатна! Пасля заканчэння промаперыяду кошт падпіскі Wink складзе 6,90 руб. у месяц.

Даведайцеся падрабязнасці па кругласутачным нумары 123 ці ў сэрвісных цэнтрах «Белтэлекам».

Об обеспечении безопасности сетевого трафика
Об оформлении первичных учетных документов
Мероприятия Года качества
Материалы по профилактике и противодействию киберпреступности
Работа в охранных зонах линий электросвязи
Портал рейтинговой оценки качества оказания услуг организациями РБ
Белорусская интегрированная сервисно-расчетная система
Информационное сообщение
Измерения, испытания, поверка и калибровка
28-й энергетический и экологический форум 2024
Год качества
Будьте внимательны на дорогах!
Конкурс логотип
Правовой форум Беларуси
Премия правительства 2021
РСМОБ
На другом берегу (2023)
Kaspersky
Портал Президента РБ
Национальный правовой интернет-портал РБ
Сайт Могилевского областного исполнительного комитета
Беларусь – энергоэффективная страна
novogodnaya_akciya