Новыя рашэнні для бізнэсу! | Белтелеком

Новыя рашэнні для бізнэсу!

«Белтэлекам» пашырае лінейку тарыфных планаў доступу ў інтэрнэт для карпаратыўных кліентаў. Цяпер юрыдычным асобам і індывідуальным прадпрымальнікам даступны новы тарыф «Бізнес-камплект 50».

Тарыфны план «Бізнес-камплект 50» дае нелімітаваны інтэрнэт з хуткасцю да 50/25 Мбіт/с, які забяспечвае стабільнае функцыянаванне ўсіх анлайн-працэсаў сучаснага офіса. Высокая хуткасць і неабмежаваны трафік дазволяць хутка загружаць і адпраўляць інфармацыю, працаваць анлайн або праводзіць відэаканферэнцыі.

«Бізнес-камплект 50» прадастаўляецца юрыдычным асобам і індывідуальным прадпрымальнікам, падключаным па тэхналогіі PON. Абаненты, якія падключылі тарыфны план, могуць таксама карыстацца дадатковымі паслугамі, напрыклад, антывіруснай абаронай, паслугай «Бяспечны Інтэрнэт» і іншымі сэрвісамі для бяспечнай працы ў сетцы.

Кошт тарыфнага плана «Бізнес-камплект 50» складае 40 рублёў у месяц.

Падлучыць тарыфны план можна:

  • у сэрвісным цэнтры «Белтэлекам»;

  • у кабінеце карыстальніка;

  • у дадатку «Мой Белтэлекам».

Падрабязней аб тарыфах для юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў на сайце beltelecom.by.

Па ўсіх пытаннях, якія ўзнікаюцьтэлефануйце ў наш адзіны цэнтр абслугоўвання кліентаў па тэлефоне 123.

Об обеспечении безопасности сетевого трафика
Об оформлении первичных учетных документов
Мероприятия Года качества
Материалы по профилактике и противодействию киберпреступности
Работа в охранных зонах линий электросвязи
Портал рейтинговой оценки качества оказания услуг организациями РБ
Белорусская интегрированная сервисно-расчетная система
Информационное сообщение
Измерения, испытания, поверка и калибровка
28-й энергетический и экологический форум 2024
Год качества
Будьте внимательны на дорогах!
Конкурс логотип
Правовой форум Беларуси
Премия правительства 2021
РСМОБ
На другом берегу (2023)
Kaspersky
Портал Президента РБ
Национальный правовой интернет-портал РБ
Сайт Могилевского областного исполнительного комитета
Беларусь – энергоэффективная страна
novogodnaya_akciya