Прадастаўленне ў карыстанне сеткі Wi-Fi | Белтелеком

Прадастаўленне ў карыстанне сеткі Wi-Fi

«Прадастаўленне ў карыстанне сеткі Wi-Fi»

На сённяшні дзень сеткі Wi-Fi распаўсюджаныя практычна ўсюды. Абаненты прывыклі падлучацца да бясплатных сетак Wi-Fi у кафэ, гасцініцах, на буйных мерапрыемствах.

Аднак часцяком уладальнікі кафэ і дробных гасцініц забываюць або не ведаюць пра ўказ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 01.02.2010 №60. У адпаведнасці з дадзеным указам неабходна ажыццяўляць захоўванне на працягу аднаго года інфармацыі пра карыстальнікаў сеткі Інтэрнэт і падаваць яе ўпаўнаважаным органам.

Для выканання патрабаванняў заканадаўства Рэспублікі Беларусь  РУП "Белтэлекам" аказвае паслугу «Прадастаўленне ў карыстанне сеткі Wi-Fi» . Карыстаючыся дадзенай паслугай, Вы атрымліваеце:

1. Брэндзіраваную сетку. г.зн. уласную назву сеткі, а таксама брэндзіраваны партал аўтарызацыі з Вашымі лагатыпамі, фонавым малюнкам і банерамі.

2. Выкананне заканадаўства.

РУП «Белтэлекам» прапануе паслугі па арганізацыі і прадастаўленні ў карыстанне сеткі доступу ў Інтэрнэт па тэхналогіі Wi-Fi на сеткі Home Wi-Fi і Сisco Wi-Fi. У залежнасці ад патрэбы заказчыка паслуга «Прадастаўленне ў карыстанне сеткі Wi-Fi» можа быць рэалізавана ў наступных варыянтах:

1. Стварэнне сеткі Wi-Fi з прадастаўленнем абсталявання РУП "Белтэлекам".
2. Падключэнне абсталявання заказчыка да сістэмы аўтарызацыі РУП "Белтэлекам" па сетцы перадачы дадзеных.

Паслуга «Прадастаўленне ў карыстанне сеткі Wi-Fi» незалежна ад таго, на якой сетцы яна рэалізаваная, прадугледжвае выкарыстанне індывідуальнай назвы пункту доступу (SSID) у адпаведнасці з пажаданнямі заказчыка.

Абодва варыянты паслугі на сетцы Home Wi-Fi прадугледжваюць выкарыстанне для доступу ў Інтэрнэт рэквізітаў віртуальных карт. Для канчатковых карыстальнікаў доступ у Інтэрнэт ажыццяўляецца з дапамогай аўтарызацыі рэквізітаў доступу («лагін-пароль»). Ўмовы доступу ў сетку Інтэрнэт вызначаюцца ўмовамі тарыфнага плана карты.

Абодва варыянты паслугі на сетцы Сisco Wi-Fi прадугледжваюць прадастаўленне перадаплочанага Wi-Fi доступу сваім кліентам пры дапамозе партала аўтарызацыі. Доступ у Інтэрнэт для канцавых карыстальнікаў ажыццяўляецца праз партал аўтарызацыі 

пры дапамозе сгенераванага PIN-кода, атрыманага на нумар мабільнага тэлефона.

Таксама для абодвух варыянтаў паслугі, арганізаванай на сеткі Cisco Wi-Fi, прадастаўляецца комплекс бясплатных дадатковых сэрвісаў: брэндзіраванне стартавай старонкі партала, рэдырэкт, прагляд статыстыкі карыстальнікаў, налада банэраў, даданне навін на галоўную старонку партала, праца з водгукамі, генерацыя PIN-кода для злучэння з прадусталяванай хуткасцю доступу, налада часу дзеянні PIN-кода, кіраванне лакацыямі, прадастаўленне API (для ўбудавання генератара PIN ў іншыя сістэмы). Магчыма прадастаўленне платных сэрвісаў: «SMS-інфармаванне», «Паказ рэкламных ролікаў».

З усімі істотнымі ўмовамі аказання паслугі Вы можаце азнаёміцца ў Парадку аказання паслугі

Паслугай могуць скарыстацца юрыдычныя асобы і індывідуальныя прадпрымальнікі.

Тарыфы на паслугу «Прадастаўленне ў карыстанне сеткі Wi-Fi» 
Дзейнiчаюць з 1 лiпеня 2024 года 
№ п/пНайменне паслугТарыф, рублёў
юрыдычныя асобы і індывідуальныя прадпрымальнікі (без уліку ПДВ)
1Прадастаўленне ў карыстанне сеткі Wi-Fi: 
1.1арганізацыя пункту доступу на сетцы Wi-Fi, за адну кропку адначасова28,48
1.2Абаненцкая плата за кропку доступу (з прадастаўленнем абсталявання РУП "Белтэлекам"), арганізаваную у сетцы Home Wi-Fi, у месяц:3,40
1.3тарыфныя планы для кропак доступу (з прадастаўленнем абсталявання РУП "Белтэлекам"), арганізаваных на Cisco Wi-Fi, за кожную кропку доступу ў месяц: 
1.3.1"Базавы +": 
1.3.1.1ад 1 да 5 уключна кропак доступу41,04
1.3.1.2ад 6 да 9 уключна кропак доступу36,48
1.3.1.3ад 10 да 19 уключна кропак доступу31,92
1.3.1.4ад 20 і больш кропак доступу29,92
1.4тарыфныя планы для кропак доступу Абанента падключаных да сістэмы аўтарызацыі РУП "Белтэлекам" на сетцы Cisco Wi-Fi, за кожную кропку доступу, у месяц: 
1.4.1"Базавы Лайт +": 
1.4.1.1ад 1 да 5 уключна кропак доступу36,48
1.4.1.2ад 6 да 9 уключна кропак доступу31,92
1.4.1.3ад 10 да 19 уключна кропак доступу29,92
1.4.1.4ад 20 і больш кропак доступу28,48
1.4.2"Free Wi-Fi", за адну кропку28,80
2Архіўныя тарыфныя планы "Прадастаўленне ў карыстанне сеткі Wi-Fi": 
2.1тарыфныя планы для кропак доступу (з прадастаўленнем абсталявання РУП "Белтэлекам"), арганізаваных на Cisco Wi-Fi, за адну кропку доступу ў месяц: 
2.1.1"Базавы"45,52
2.2тарыфныя планы для кропак доступу Абанента падключаных да сістэмы аўтарызацыі РУП "Белтэлекам" у сетцы Cisco Wi-Fi, за адну кропку доступу ў месяц: 
2.2.1"Базавы Лайт"41,04
3Дадатковыя паслугі да паслуг доступу ў сетку Інтэрнэт на базе тэхналогіі Wi-Fi: 
3.1Дадатковая хуткасць перадачы дадзеных (звыш улічанай у тарыфным плане), за кожны наступны 1 Мбіт/с, у месяц за кожную кропку доступу:8,80
3.2SMS-інфармаванне, рублёў за кожнае адпраўленае SMS-паведамленне0,0288
3.3Паказ рэкламных ролікаў, рублёў у месяц за кожную кропку доступу: 
3.3.1адна кропка доступу12,512
3.3.2ад 2 да 5 уключна кропак доступу11,384
3.3.3ад 6 да 9 уключна кропак доступу10,264
3.3.4ад 10 да 19 уключна кропак доступу9,104
3.3.5ад 20 і больш кропак доступу8,440
3.4Фільтраванне трафіку, у месяц: 
3.4.1па поўнаму спісу катэгорый фільтрацыі3,44
3.4.2па скарочанаму спісу катэгорый фільтрацыі3,20
3.5Маніторынг актыўнасці карыстальнікаў, у месяц:49,68
Об обеспечении безопасности сетевого трафика
Пра афармленне першасных уліковых дакументаў
Беларуская інтэграваня сэрвісна-разліковая сістэма
інфармацыйнае паведамленне
Партал рэйтынгавай ацэнкі якасці аказання паслуг арганізацыямі РБ
Вымярэнні, выпрабаванні, паверка і каліброўка