Ад імя кампаніі Белтэлекам у чарговы раз распаўсюджваецца фэйкавая інфармацыя
Ашуканцы дзейнічаюць на YouTube, прапаноўваючы "новыя магчымасці для заробку“ праз інвестыцыйную платформу ад Белтэлекам.
Звяртаем Вашу ўвагу: гэта фэйк!
Белтэлекам не мае дачынення да рэсурсу, які прапануе пасіўны заробак.
Не пераходзьце па падазроных спасылках, не перадавайце свае асабістыя дадзеныя і не пераводзьце свае грашовыя сродкі!
Мы заклікаем вас быць пільнымі!
Калі вы сталі ахвярай махляроў, неадкладна звярніцеся ў праваахоўныя органы па нумары 102 і паведаміце пра факт махлярства.
Актуальную інфармацыю аб паслугах і дзейнасці РУП "Белтэлекам" можна знайсці на афіцыйным сайце або ўдакладніць па нумары 123.