14 лютага 2025 года з 12:00 да 13:00 у Гомельскім філіяле РУП «Белтэлекам» першы намеснік Міністра сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь Ткач Павел Мікалаевіч правядзе прыём грамадзян і юрыдычных асоб з адначасовым падключэннем «прамой тэлефоннай лініі» па тэлефоне 8 (0232) 21-70-00.
Жыхары горада Гомеля і Гомельскай вобласці змогуць задаць пытанні, якія закранаюць дзейнасць у галіне сувязі (як паштовай, так і электрасувязі) і лічбавага развіцця.
Папярэдні запіс ажыццяўляецца па тэлефоне 8 (0232) 29-65-50 з 09:00 да 13:00 і з 14:00 да 17:00.
Месца правядзення прыёму: пр. Леніна, 1, г. Гомель.