Павіншавалі сталіцу | Белтелеком

Павіншавалі сталіцу

У мінулую суботу, 14 верасня, мінчане адсвяткавалі Дзень горада!

У парку імя М.Паўлава ўсе ахвочыя маглі сфатаграфавацца ў арыгінальнай фотазоне ў выглядзе ноўтбука і прыняць удзел у гульні з аніматарам.

Самым юным гасцям уручалі шарыкі з лагатыпам "Белтэлекам". І дарослыя, і дзеці з задавальненнем далучыліся да актыўнасцей, прапанаваных кампаніяй.

Акрамя таго, мінчане атрымалі магчымасць даведацца больш падрабязна аб паслугах, якія прадстаўляюцца кампаніяй, а таксама аб набыцці тэхнікі ў растэрміноўку ў магазінах і сэрвісных цэнтрах "Белтэлекам.

Міністр сувязі і інфарматызацыі Канстанцін Шульган наведаў тэматычную лакацыю і павіншаваў мінчан з Днём горада!

Об обеспечении безопасности сетевого трафика
Пра афармленне першасных уліковых дакументаў
Беларуская інтэграваня сэрвісна-разліковая сістэма
інфармацыйнае паведамленне
Партал рэйтынгавай ацэнкі якасці аказання паслуг арганізацыямі РБ
Вымярэнні, выпрабаванні, паверка і каліброўка