Дыялог з працоўнымі калектывамі: аб ролі Усебеларускага народнага сходу ў Беларусі | Белтелеком

Дыялог з працоўнымі калектывамі: аб ролі Усебеларускага народнага сходу ў Беларусі

27 мая ў Мінскім раённым цэху электрасувязі адбылася сустрэча працоўнага калектыву з галоўнакамандуючым ваенна-паветранымі сіламі і войскамі супрацьпаветранай абароны Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь - генерал-маёрам Андрэем Юльянавічам Лук'яновічам.

Андрэй Юльянавіч таксама з'яўляецца дэпутатам Мінскага абласнога савета дэпутатаў і дэлегатам Усебеларускага народнага сходу.

У ходзе сустрэчы абмяркоўвалася тэма Усебеларускага народнага сходу як органа народаўладдзя ў Рэспубліцы Беларусь. Андрэй Юльянавіч падзяліўся сваім бачаннем ролі і значэння Усебеларускага народнага сходу ў палітычнай сістэме краіны і расказаў аб сваёй рабоце ў якасці дэпутата і дэлегата.

Таксама Андрэй Юльянавіч адказаў на шматлікія пытанні ўдзельнікаў сустрэчы і выказаў шчырую зацікаўленасць у развіцці дыялогу з калектывам.

Выказваем падзяку спікеру за змястоўную размову і цікавасць да калектыву Мінскага РЦЭС.

Падпісвайцеся на наш Тэлеграм-канал, каб быць у курсе ўсіх навін і абнаўленняў!

Об обеспечении безопасности сетевого трафика
Пра афармленне першасных уліковых дакументаў
Беларуская інтэграваня сэрвісна-разліковая сістэма
інфармацыйнае паведамленне
Партал рэйтынгавай ацэнкі якасці аказання паслуг арганізацыямі РБ
Вымярэнні, выпрабаванні, паверка і каліброўка