Паважаныя абаненты Мінскай вобласці!
6 лютага 2025 года «прамую тэлефонную лінію» правядзе намеснік дырэктара па тэхнічных пытаннях Нікіфараў Андрэй Аляксеевіч.
Падчас «прамой тэлефоннай лініі» з 14.00 да 16.00 па тэлефоне (017)500 14 05 можна задаць пытанне, падзяліцца сваім меркаваннем, выказаць прапановы па актуальных тэмах, якія адносяцца да кампетэнцыі РУП «Белтэлекам».
Графік «прамых тэлефонных ліній» кіраўнікамі структурных падраздзяленняў Мінскага філіяла ў разрэзе раёнаў можна даведацца тут.
Звяртаем Вашу ўвагу, што ў адпаведнасці з заканадаўствам аб зваротах грамадзян пры звароце на прамую тэлефонную лінію неабходна ўказваць прозвішча, імя, імя па бацьку і даныя аб месцы жыхарства і/або работы/вучобы.