«Белтэлекам» забяспечвае стабільную работу сетак сувязі ва ўмовах росту нагрузкі | Белтелеком

«Белтэлекам» забяспечвае стабільную работу сетак сувязі ва ўмовах росту нагрузкі

 

У апошнія тыдні кампанія «Белтэлекам» адзначае павышаны попыт на паслугі доступу ў сетку Інтэрнэт, тэлебачання і іншыя сэрвісы.

Тэхнічныя спецыялісты фіксуюць рост нагрузкі на знешні шлюз у межах 10%, а таксама канстатуюць, што гадзіны найбольшай нагрузкі, якія раней, як правіла, прыпадалі на вячэрні час, трохі зрушыліся на дзённы.

Кампанія «Белтэлекам» праводзіць пастаянны маніторынг якасці работы сеткі. Зараз нашы аб'екты і сеткі сувязі функцыянуюць у штатным рэжыме. Паслугі сувязі (доступ у інтэрнэт, тэлебачанне, тэлефанія, іншыя сэрвісы) аказваюцца абанентам у поўным аб'ёме. Пры гэтым інфраструктура цалкам гатовая да стабільнай работы пры нарастаючай нагрузцы, бо мае значны запас прапускной здольнасці.

Пастаянна праводзіцца работа па пашырэнни міжнародных каналаў у напрамку самых запатрабаваных інфармацыйных рэсурсаў, пры неабходнасці аптымізуюцца схемы маршрутызацыі трафіку. Таксама ў выпадку неабходнасці ў досыць хуткія тэрміны можа быць павялічана прапускная здольнасць.

Спецыялістамі кампаніі прыняты ўсе неабходныя меры па забеспячэнні бесперабойнага аказання паслуг сувязі.

 

Об обеспечении безопасности сетевого трафика
Пра афармленне першасных уліковых дакументаў
Беларуская інтэграваня сэрвісна-разліковая сістэма
інфармацыйнае паведамленне
Партал рэйтынгавай ацэнкі якасці аказання паслуг арганізацыямі РБ
Вымярэнні, выпрабаванні, паверка і каліброўка