«Белтэлекам» заняў другое месца ў спаборніцтвах санітарных фарміраванняў | Белтелеком

«Белтэлекам» заняў другое месца ў спаборніцтвах санітарных фарміраванняў

10 чэрвеня санітарнае звяно апарата кіравання РУП «Белтэлекам» прыняло ўдзел у спаборніцтвах санітарных фарміраванняў грамадзянскай абароны Цэнтральнага раёна горада Мінска. Камандзірам нашага звяна стала неаднаразовая ўдзельніца спаборніцтваў эканаміст 1-й катэгорыі Юлія Несцерава. Усяго за званне пераможцы змагаліся дзевяць каманд.

Выпрабаванне складалася з некалькіх этапаў. Удзельнікі паказалі абсталяванне санзвяна спецмаёмасцю і ўменне ім карыстацца, прадэманстравалі працу ў агменях хімічнай і камбінаванай паразы, інфекцыйнага захворвання, на пляцоўках частковай дэзактывацыі, дэгазацыі і санітарнай апрацоўкі. Апошнім стаў тэарэтычны конкурс.

Усе ўдзельнікі прадэманстравалі зладжанасць і дакладнасць дзеянняў у выпадку ўзнікнення надзвычайных сітуацый. Каманда РУП «Белтэлекам» справілася з заданнямі, пацвердзіўшы свае веды ў галіне грамадзянскай абароны і медыцыны. Па выніках напружанай барацьбы нашы калегі занялі ганаровае 2-е месца, а Юлія Несцерава была адзначана Граматай Адміністрацыі Цэнтральнага раёна як лепшы камандзір санітарнага звяна.

Пажадаем нашым супрацоўнікам далейшых поспехаў!

Об обеспечении безопасности сетевого трафика
Пра афармленне першасных уліковых дакументаў
Беларуская інтэграваня сэрвісна-разліковая сістэма
інфармацыйнае паведамленне
Партал рэйтынгавай ацэнкі якасці аказання паслуг арганізацыямі РБ
Вымярэнні, выпрабаванні, паверка і каліброўка