Да ўвагі абанентаў! Работы на сетцы эфірнага тэлебачання і радыёвяшчання 26-29 сакавіка. | Белтелеком

Да ўвагі абанентаў! Работы на сетцы эфірнага тэлебачання і радыёвяшчання 26-29 сакавіка.

Гомельская, Мінская, Магілёўская вобласцi.

26.03.2024–29.03.2024 з 09.00 да 16.00 на тэрыторыі Петрыкаўскага, Жыткавіцкага, Лельчыцкага, Мазырскага, Калінкавіцкага, Светлагорскага, Ельскага, Акцябрскага раёнаў Гомельскай вобласці, Любанскага, Салігорскага раёнаў Мінскай вобласці, Глускага раёна Магілёўскай вобласці у залежнасці ад умоў надвор'я магчыма адсутнасць прыему ад АРТПС Сметанічы агульнадаступнага абавязковага пакета праграм, камерцыйнага эфірнага лічбавага ТБ.

Гомельская, Магілёўская вобласці.

26.03.2024 з 09.15 да 15.00 на тэрыторыі Акцябрскага, Петрыкаўскага, Калінкавіцкага, Светлагорскага раёнаў Гомельскай вобласці, Глускага раёна Магілёўскай вобласці будзе адсутнічаць прыем ад АРТПС Валасовічы агульнадаступнага абавязковага пакета праграм, камерцыйнага эфірнага лічбавага ТБ.

28.03.2024 з 09.15 да 15.00 на тэрыторыі Чачэрскага, Буда-Кашалёўскага, Рагачоўскага, Веткаўскага, Кармянскага раёнаў Гомельскай вобласці, Краснапольскага раёна Магілёўскай вобласці будзе адсутнічаць прыём ад АРТПС Ворнаўка абавязковага агульнадаступнага пакета праграм, камерцыйнага эфірнага лічбавага ТБ, РВ 1НКБР, Сталіца.

Гомельская вобласць.

27.03.2024 з 09.15 да 15.00 на тэрыторыі Калінкавіцкага, Светлагорскага, Рэчыцкага раёнаў будзе адсутнічаць прыём ад АРТПС Міроненкі абавязковага агульнадаступнага пакета праграм, камерцыйнага эфірнага лічбавага ТБ.

Мінская вобласць.

27.03.2024 з 09.15 да 16.15 на тэрыторыі Маладзечанскага, Вілейскага, Лагойскага, Мінскага, Валожынскага раёнаў будзе адсутнічаць прыём ад АРТПС Радашковічы абавязковага агульнадаступнага пакета праграм, камерцыйнага эфірнага лічбавага ТБ.

Мінская, Гродзенская вобласці.

27.03.2024 з 09.15 да 16.15 на тэрыторыі Вілейскага, Маладзечанскага, Мядзельскага раёнаў Мінскай вобласці, Смаргонскага раёна Гродзенскай вобласці будзе адсутнічаць прыём ад АРТПС Любань абавязковага агульнадаступнага пакета праграм, камерцыйнага эфірнага лічбавага ТБ.

У выпадку завяршэння работ раней названага тэрміну, праца перадатчыка будзе адноўлена.

Прыносім прабачэнні за часовыя нязручнасці.

Звяртаем увагу, што правядзенне прафілактычных работ не закранае інтэрактыўнае тэлебачанне ZALA.

Об обеспечении безопасности сетевого трафика
Пра афармленне першасных уліковых дакументаў
Беларуская інтэграваня сэрвісна-разліковая сістэма
інфармацыйнае паведамленне
Партал рэйтынгавай ацэнкі якасці аказання паслуг арганізацыямі РБ
Вымярэнні, выпрабаванні, паверка і каліброўка