19 лютага 2025 года ў ZALA пачалося вяшчанне новых тэставых тэлеканалаў.
«Здаровае тэлебачанне» (кнопка 136) – медыцынскі пазнавальны канал. Глядзіце ў дадатковым пакеце «Пазнавальны» і пашыраных пакетах ZALA IPTV, у базавым пакеце «Канапа ТБ» SMART ZALA.
«Рэтра» (кнопка 147) – абраныя фільмы і тэлепраграмы айчыннай і замежнай вытворчасці XX стагоддзя. Транслюецца ў дадатковым пакеце «Для душы» і пашыраных пакетах ZALA IPTV, у пакеце «Канапа ТБ» SMART ZALA.
У пашыраных і базавых пакетах ZALA IPTV, базавым пакеце «Канапа ТБ» SMART ZALA з'явіліся новыя тэставыя тэлеканалы.
«ЕўраКіно» (кнопка 61) – расійскі тэлеканал еўрапейскага кіно. У эфіры: прэм'еры, культавыя фільмы, а таксама рэпартажы з еўрапейскіх кінафестываляў.
«Заапарк» (кнопка 75) – сучасны, уражлівы, фантастычны, эксцэнтрычны, пазнавальна-забаўляльны тэлеканал аб жывёлах у дзікай прыродзе.
«Драйв» (кнопка 115) – тэлеканал для аўтааматараў.
З 19 лютага спыняецца трансляцыя тэставага тэлеканала «АІВА» (89 кнопка).
Прыемнага прагляду!