10 лютага 2025 года ў пашыраных і базавых пакетах ZALA IPTV, а таксама ў базавым пакеце «Канапа ТБ» SMART ZALA на кнопцы 29 пачалося вяшчанне новага тэставага тэлеканала "Светлае ТБ".
"Светлае ТБ" – гэта кругласутачны беларускі тэлеканал, у эфіры якога перадачы адукацыйнай, культурна-асветнай і дзіцячай накіраванасці. Разлічаны на шырокую аўдыторыю гледачоў, у сувязі з чым можа па праве называцца сямейным. Аснову кантэнту складаюць праграмы, якія ўваходзяць у маштабны «hand-made» – праект «Зрабі сам».
З 10 лютага спыняецца трансляцыя тэставых тэлеканалаў «ЖЫВІ!» і «Да Вінчы».