Вынікі пяцігодкі, якая завяршаецца, абмеркавалі на адзіным дні інфармавання ў «Белтэлекаме» | Белтелеком

Вынікі пяцігодкі, якая завяршаецца, абмеркавалі на адзіным дні інфармавання ў «Белтэлекаме»

20 лютага 2025 года ў РУП «Белтэлекам» прайшоў адзіны дзень інфармавання па ключавой тэме «Вынікі завершанай пяцігодкі як аснова стратэгіі паспяховага развіцця нашай краіны». Усе структурныя падраздзяленні далучыліся да мерапрыемства ў фармаце відэа-аўдыё-канферэнцыі.

Перад калектывам прадпрыемства выступіла Алена Прэснякова, кандыдат эканамічных навук, кіраўнік цэнтра інавацыйнай і інвестыцыйнай палітыкі інстытута эканомікі НАН Беларусі. У ходзе даклада было адзначана, што беларуская эканоміка дэманструе ўстойлівы рост і стабільнасць. Спікер звярнула ўвагу на ўздым паказчыкаў ва ўсіх сферах.

У другой частцы мерапрыемства, напярэдадні Міжнароднага дня роднай мовы, адбылася размова з Аляксандрам Радзевічам, старшым выкладчыкам Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Ён падкрэсліў, як важна развіваць, захоўваць і папулярызаваць родную мову.

Сустрэча прайшла ў форме адкрытага дыялога, дзе ўсе прысутныя змаглі задаць пытанні і атрымаць на іх вычарпальныя адказы.

Об обеспечении безопасности сетевого трафика
Пра афармленне першасных уліковых дакументаў
Беларуская інтэграваня сэрвісна-разліковая сістэма
інфармацыйнае паведамленне
Партал рэйтынгавай ацэнкі якасці аказання паслуг арганізацыямі РБ
Вымярэнні, выпрабаванні, паверка і каліброўка