«ЯСНАе TV» пакажа матч за Суперкубак Беларусі па футболе ў прамым эфіры | Белтелеком

«ЯСНАе TV» пакажа матч за Суперкубак Беларусі па футболе ў прамым эфіры

2 сакавіка адбудзецца матч за Суперкубак Беларусі па футболе. Гульня «Шахцёра» з БАТЭ пачнецца ў 19.00. Тэлеканал «ЯСНАе TV» пакажа яе ў прамым эфіры.

Сустрэча пройдзе на стадыёне ФК «Мінск». У барацьбу за Суперкубак Беларусі па футболе ўступаюць самыя моцныя супернікі сезона. Салігорскі «Шахцёр» стаў пераможцам Чэмпіянату Беларусі, а БАТЭ ўзяў Кубак краіны.

Каментатары Павел Быкаў і Вадзім Скрыпчанка максімальна пагрузяць заўзятараў у атмасферу матчу. Яны дапамогуць не прапусціць ніводнага вострага гульнявога моманту і раскажуць, як абедзве каманды праявілі сябе ў мінулым сезоне.

У 2021 годзе гледачы тэлеканала «ЯСНАе TV» атрымаюць унікальную магчымасць убачыць не менш за 5 матчаў з кожнага тура нацыянальнага чэмпіянату Рэспублікі Беларусь па футболе новага сезона, а таксама матчы маладзёжнай зборнай Беларусі і ключавыя паядынкі першай лігі. Гэта прадугледжана партнёрскім пагадненнем паміж кампаніяй «Белтэлекам» і Асацыяцыяй «Беларуская федэрацыя футбола».

Хварэйце за любімую каманду на тэлеканале «ЯСНАе TV»!

Об обеспечении безопасности сетевого трафика
Пра афармленне першасных уліковых дакументаў
Беларуская інтэграваня сэрвісна-разліковая сістэма
інфармацыйнае паведамленне
Партал рэйтынгавай ацэнкі якасці аказання паслуг арганізацыямі РБ
Вымярэнні, выпрабаванні, паверка і каліброўка