«Белтэлекам» падтрымаў сталічны этап рэспубліканскага маладзёжнага праекта «100 ідэй для Беларусі» | Белтелеком

«Белтэлекам» падтрымаў сталічны этап рэспубліканскага маладзёжнага праекта «100 ідэй для Беларусі»

21 лютага ў Мінскім гарадскім тэхнапарку адбыўся фінал гарадскога тура рэспубліканскага маладзёжнага праекта "100 ідэй для Беларусі". "Белтэлекам" падрыхтаваў спецыяльныя прызы для фіналістаў.

На гэтым этапе сустрэліся больш за 80 удзельнікаў, якія раней атрымалі перамогу ў раённых турах. Былі сфарміраваны дзве групы маладых распрацоўшчыкаў: у першую ўвайшлі маладыя вучоныя і працуючая моладзь, у другую – навучэнцы ўстаноў агульнай сярэдняй і прафесійна-тэхнічнай адукацыі.

Удзельнікі прэзентавалі экспертам свае праекты ў розных напрамках – ад аграпрамысловых тэхналогій і энергетыкі да сацыяльнай сферы. Усяго – 55 унікальных ідэй у 10 намінацыях, па два праекты-пераможцы ў кожнай.

Аляксандр Пазняк, намеснік начальніка ўпраўлення развіцця і стратэгічнага планавання РУП "Белтэлекам", разам з іншымі экспертамі ацэньваў праекты ў намінацыі "Інфармацыйна-камунікацыйныя тэхналогіі".

Праект "100 ідэй для Беларусі" унікальны, ён адкрывае новыя магчымасці для таленавітай моладзі. Дзякуючы такім ініцыятывам удзельнікі могуць не толькі прэзентаваць, але і рэалізаваць свае ідэі. Маладым распрацоўшчыкам жадаю, каб кожная задума знайшла сваё ўвасабленне. Арганізатарам выказваю вялікую падзяку за неацэнны ўклад у стварэнне такой важнай платформы. Усе праекты вельмі цікавыя і перспектыўныя, упэўнены, што яны будуць рэалізаваны і прынясуць карысць нашай краіне! – падзяліўся ўражаннямі Аляксандр Пазняк.

"100 ідэй для Беларусі" – рэспубліканскі праект, арганізатарам якога з'яўляецца Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі пры падтрымцы Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Беларусі і НАН Беларусі.

Об обеспечении безопасности сетевого трафика
Пра афармленне першасных уліковых дакументаў
Беларуская інтэграваня сэрвісна-разліковая сістэма
інфармацыйнае паведамленне
Партал рэйтынгавай ацэнкі якасці аказання паслуг арганізацыямі РБ
Вымярэнні, выпрабаванні, паверка і каліброўка